Праект «Гутэнберг» | |
---|---|
Project Gutenberg | |
URL | gutenberg.org |
Тып сайта | электронная бібліятэка |
Мова(-ы) | некалькі моў[d][1][2] |
Аўтар | Майкл Харт |
Пачатак працы | 1971 год |
Рэйтынг Alexa | 6 523[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Project Gutenberg, праект «Гутэнберг» — грамадскі праект па аблічбоўцы розных твораў сусветнай літаратуры. Заснаваны ў 1971 годзе, лічыцца найстарэйшай электроннай бібліятэкай. Большасць тэкстаў з’яўляюцца грамадскім набыткам.[4]
Тэксты даступны як у выглядзе тэкставага файла, так і ў фарматах PDF, EPUB, MOBI. Мова большасці тэкстаў — англійская. З іншых моў часцей за ўсё прадстаўлены французская, нямецкая, фінская. Таксама ёсць тэксты на рускай і каталонскай мовах, на санскрыце і інш.
Праект атрымаў сваю назву ад Іагана Гутэнберга, нямецкага выдаўца, які ў 1439 годзе выпусціў першы еўрапейскі друкаваны станок.